БЕЛ Ł РУС

А вы ведалі, што ў Ігара Тура ў дыпломе стаіць чатыры па дзесяцібальнай па паліталогіі?

4.06.2024 / 13:58

Nashaniva.com

Расказваем, што здарылася.

Скрыншот відэа АНТ

Вядоўца і палітычны аглядальнік АНТ Ігар Тур распавёў, што ў яго дыпломе аб заканчэнні журфака БДУ стаіць чацвёрка па паліталогіі.

Як выявілася, на экзамене Тур не змог адказаць на пытанне аб палітычных партыях у Беларусі. Падрабязнасці ён распавёў у сваім тэлеграм-канале.

«Прычына такога трыумфу годзе гэтак у 2009-м — білет «Палітычныя партыі Беларусі», пытанне выкладчыка «Колькі ў Беларусі палітычных партый?» і мой адказ «Паняцця не маю, а якая розніца? Гэта наогул ні на што не ўплывае, партый у Беларусі фактычна няма», — адзначыў Тур.

Настаўнік тады раззлаваўся. «Дзіўны быў», — рэзюмаваў вядучы.

Нагадаем, у 2023 годзе большасць палітычных партый, якіх налічвалася 15, былі ліквідаваныя. На гэты момант у Беларусі зарэгістраваныя чатыры партыі — «Белая Русь», Камуністычная партыя Беларусі, Ліберальна-дэмакратычная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці. Усе яны падтрымліваюць Аляксандра Лукашэнку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула