БЕЛ Ł РУС

Абвешчаны збор сродкаў для Цэнтра беларускай салідарнасці ў Польшчы

12.06.2024 / 13:25

Nashaniva.com

Цэнтр беларускай салідарнасці дапамагае беларусам у Польшчы на працягу амаль чатырох гадоў. Увесь гэты час арганізацыя цвёрда стаіць на ахове правоў і інтарэсаў нашых суайчыннікаў, але гэтым разам узніклі фінансавыя цяжкасці.

«Мы хацелі б нагадаць, што вы таксама можаце падтрымаць Цэнтр. У гэтыя складаныя часы, калі фінансавае становішча беларускіх арганізацый значна пагоршылася, ваша падтрымка мае вялізнае значэнне. Кожны атрыманы ад вас злоты будзе выкарыстаны з карысцю для агульнай справы.

Рэквізіты Цэнтра беларускай салідарнасці:

80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
SWIFT: BIGBPLPW
FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»

Назва пераводу: Darowizna na cele statutowe (УВАГА! Назва перавода павінна быць менавіта такой, мы не можам прыняць перавод з іншай назвай)

PayPal: info@belaruscenter.eu

Усё яшчэ не зрабілі данат? Вось 7 прычын, чаму вам варта гэта зрабіць!

1. За гэты час ЦБС зрабіў больш за 50 000 юрыдычных кансультацый для беларусаў і ўкраінцаў у Польшчы.

2. Праз школу дадатковай адукацыі ЦБС прайшло больш за 1300 дзяцей з Беларусі і больш за 400 дзяцей з Украіны. Тут яны наведваюць заняткі роднай і замежнай мовы, малююць, ставяць спектаклі, граюць на музычных інструментах і шмат іншага.

3. Дзякуючы працы арганізацыі ў беларусаў з’явілася магчымасць атрымліваць «гуманітарныя ВНЖ» у Польшчы.

4. Дзякуючы намаганням ЦБС беларусы з часовымі ВНЖ маюць магчымасць атрымаць польскія праязныя дакументы, якія замяняюць у падарожжах беларускі пашпарт.

5. Пры падтрымцы ЦБС рэпрэсаваныя выдаўцы змаглі адкрыць краму, у якой можна набыць беларускія кнігі і нацыянальную сімволіку.

6. ЦБС запусціў інфалінію для людзей, якія хочуць адкрыць сваю некамерцыйную арганізацыю ў Польшчы і падтрымліваць іншых. Такім чынам яшчэ больш беларусаў могуць атрымліваць карысць ад грамадскіх арганізацый!

7. Па ініцыятыве ЦБС у Варшаве зʼявілася Rondo Wolnej Białorusi, якое сімвалізуе падтрымку польскага грамадства для дэмакратычнай будучыні Беларусі.

І гэта далёка не поўны спіс дасягненняў Цэнтра. Пры гэтым уся дапамога арганізацыі зʼяўляецца абсалютна бясплатнай. Падтрымайце ЦБС!», — пішуць аўтары.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула