БЕЛ Ł РУС

Францыя на Еўра-2024 перамагла Бельгію і ідзе далей

1.07.2024 / 20:58

Nashaniva.com

Адбыўся яшчэ адзін матч 1/8 фіналу Еўра-2024, у якім зборная Францыі сышлася са зборнай Бельгіі.

Фота: AP Photo/Martin Meissner

У групавым турніры «трохколерныя» выйгралі толькі стартавы матч у Аўстрыі (1:0), а ў астатніх згулялі ўнічыю з Нідэрландамі (0:0) і Польшчай (1:1).

Да нічыёй у асноўны час ішоў і гэты матч: амаль да самага яго канца на табло свяціліся адныя нулі. Але французы ціснулі, і на 85-й хвіліне такі дамагліся свайго: пасля ўдару Рандаля Кало Муані мяч ад бельгійца Яна Вертонгена зрыкашэціў у вароты.

У чвэрцьфінале французы згуляюць з пераможцам матча Партугалія — Славенія.

Чытайце таксама:

Казка скончылася. Зборная Грузіі пакідае Еўра-2024

Белінгем і Кейн выцягнулі Англію ў чвэрцьфінал 

Германія ў 1/4 фіналу. Але для немцаў усё толькі пачынаецца

Італія, пераможца мінулага Еўра, цяпер вылецела ў 1/8 фіналу — 0:2 ад Швейцарыі ВІДЭА

Каментары да артыкула