БЕЛ Ł РУС

«Зрабіў дурасць»: Байдэн прызнаўся, што ледзь не заснуў на дэбатах з Трампам

3.07.2024 / 8:40

Nashaniva.com

Паводле яго слоў, гэта адбылося з-за змены часавых паясоў напярэдадні дэбатаў, пасля якіх прэзідэнта ЗША заклікалі зняцца з прэзідэнцкай гонкі.

Фота: Gerald Herbert / AP

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прызнаўся, што амаль заснуў падчас нядаўніх дэбатаў з Дональдам Трампам. Пра гэта прэзідэнт заявіў падчас выступу на мерапрыемстве ў Макліне, штат Вірджынія, паведамляе Reuters.

Як растлумачыў прэзідэнт, яго выступленне падчас прэзідэнцкіх дэбатаў было не лепшым нібыта з-за змены часавых паясоў пасля дзвюх замежных паездак у пачатку чэрвеня.

«Я правёў не самы лепшы вечар, але я зрабіў дурасць. Я здзейсніў некалькі падарожжаў па свеце, прайшоўшы каля 100 часавых паясоў да дэбатаў. Не паслухаў сваёй каманды, і калі вярнуўся, то ледзь не заснуў на сцэне. Гэта не апраўданне, гэта тлумачэнне», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Байдэн не збіраецца здымацца з выбараў і абяцае перамогу нягледзячы на сумневы ў яго здароўі

Прычынай правалу Байдэна на дэбатах мог стаць час, у які гэтыя дэбаты праводзіліся

Байдэн можа зняць сваю кандыдатуру з выбараў, калі на яго націснуць сваякі і сябры. А хто яго можа замяніць?

Трамп упэўнена перамог Байдэна на дэбатах

Трэці кандыдат. У Роберта Кенэдзі-малодшага ўсё больш шанцаў уключыцца ў прэзідэнцкую гонку ў ЗША

Каментары да артыкула