Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь
16.07.2024 / 8:53
Уначы 16 ліпеня дрон-камікадзэ ў трэці раз за апошні час зайшоў у паветраную прастору Беларусі, піша «Беларускі Гаюн».
Па даных канала, шахед зайшоў у Беларусь у раёне вёскі Белая Сарока на тэрыторыі Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка і рухаўся на поўнач, у напрамку Хойнікаў. Далей дрон здзейсніў паварот на паўднёвы ўсход і, абыходзячы Брагін, накіраваўся ў бок пасёлка Камарын.
@nashaniva Чаму шахеды пачалі адзін за адным залятаць у Беларусь? #беларусь #україна #шахед #дрон #дрони #війна #минск #могилев #гомель #нашаніва ♬ War Hammer - Noise Candy Music
Ужо ў 5 раніцы шахед пакінуў Беларусь і вярнуўся на тэрыторыю Украіны.
Дрон-камікадзэ правёў на тэрыторыі нашай краіны каля 50 хвілін і праляцеў не менш за 60 км. Па даных «Гаюна», палёты авіяцыі ВПС РБ у паказаным раёне ў гэты час не фіксаваліся.
Чытайце таксама:
У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска