Расійскі шахед выбухнуў за 55 км ад Бабруйска
16.07.2024 / 20:46
Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» высветліла, што дрон-камікадзэ тыпу «шахед», які зайшоў у Беларусь сёння ў раёне 8:40 раніцы, разбіўся ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці.
Паводле звестак маніторынгавай групы, шахед упаў паміж гарадскім пасёлкам Парычы і аграгарадком Любань Гомельскай вобласці, што за 55 км ад Бабруйска і за 120 км ад мяжы з Украінай.
Акрамя таго, «Беларускі Гаюн» упэўнена сцвярджае, што падчас падзення адбыўся выбух дрона-камікадзэ.
Гэта, на яго думку, дакладна пацвярджае, што шахеды, якія залятаюць на тэрыторыю Беларусі — ніякія не «навучальныя» або «выведвальныя», а рэальныя з боекамплектам на борце. І гэта значыць, што прызначаліся яны для атакі па тэрыторыі Украіны.
@nashaniva Чаму шахеды пачалі адзін за адным залятаць у Беларусь? #беларусь #україна #шахед #дрон #дрони #війна #минск #могилев #гомель #нашаніва ♬ War Hammer - Noise Candy Music
Чытайце таксама:
У Магілёве гучала сірэна паветранай трывогі пасля пралёту шахеда
Уначы шахед зноў заляцеў у Беларусь
У Беларусь зноў заляцеў шахед. Гэтым разам ён дабраўся да Віцебска
Учора на Беларусь заляцеў расійскі шахед. Што гэта было?
Падчас атакі на Украіну ў Беларусь заляцеў расійскі дрон-шахед