Цяпер у Беларусі, каб зрабіць ЭКА, патрэбна даведка ад псіхіятра. З’явіліся і іншыя абмежаванні
23.07.2024 / 15:18
Мінздароўя ўнесла змены ў закон «Аб пытаннях прымянення дапаможных рэпрадуктыўных тэхналогій». Што трэба ведаць сем'ям, якія плануюць ЭКА?
Фота: UniversalImagesGroup / Getty Images
Магчымасцяў скарыстацца рэпрадуктыўнымі тэхналогіямі пазбавілі некалькі катэгорый жанчын.
Цяпер сярод супрацьпаказанняў да правядзення штучнага апладнення з’явілася атлусценне другой ступені і больш, а таксама наяўнасць трансплантаваных органаў і тканак.
Раней зрабіць ЭКА маглі сем’і, у якіх адзін з партнёраў быў ВІЧ-інфікаваным (пры невызначальнай віруснай нагрузцы). Але пасля змен у законе такую магчымасць пакінулі толькі для тых пар, дзе ВІЧ-інфікаваным з’яўляецца муж (калі жонка — ЭКА больш не зробяць).
Яшчэ адно новаўвядзенне — абавязковая для жанчын і мужчын кансультацыя ў псіхіятра-нарколага.
Чытайце таксама:
Калі і каму варта замарозіць палавыя клеткі і эмбрыёны для ЭКА — тлумачыць рэпрадуктолаг
Сабралі ўсё, што трэба ведаць пра донарства сперматазоідаў і яйцаклетак