БЕЛ Ł РУС

Павел Дураў на допыце заявіў, што супрацоўнічаў з французскімі спецслужбамі

31.08.2024 / 17:34

Nashaniva.com

Выданню Libération стала вядома, што ўладальнік Telegram Павел Дураў на допыце пасля свайго нядаўняга затрымання заявіў, што супрацоўнічаў са спецслужбамі Францыі і падтрымліваў кантакты з супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення ўнутранай бяспекі.

Фота: AOP.Press/Corbis via Getty Images

Па словах Дурава, яму быў адкрыты афіцыйны канал сувязі з гарачай лініяй і спецыяльным электронным адрасам, і гэта дапамагло прадухіліць некалькі тэрактаў.

Ёсць таксама інфармацыя, што Дураў раней сустракаўся з прадстаўнікамі Галоўнага ўпраўлення ўнутранай бяспекі ў Дубаі. Тады ж прадпрымальнік нібыта сказаў, што недарэчна раскрываць звесткі, якія з'яўляюцца вайсковай таямніцай. Што менавіта меў на ўвазе Дураў — невядома.

Пасля затрымання Дураў выказаў гатоўнасць да супрацоўніцтва з французскімі праваахоўнымі органамі. Падчас допыту, як пішуць журналісты, Дураў аддаў свой тэлефон сілавікам і даў доступ да яго.

Паўла Дурава затрымалі 24 жніўня ў парыжскім аэрапорце Ле-Буржэ. Яму выставілі абвінавачанні ў 12 злачынствах. 28 жніўня ён быў вызвалены з-пад варты па рашэнні французскага суда пад заклад у памеры 5 мільёнаў еўра.

Чытайце таксама:

Пяскоў: Пуцін ніколі не сустракаўся з Паўлам Дуравым

Каб Дураў не ўцёк з Францыі, у яго забралі ўсе пашпарты

Пакуль Дураў сядзіць, да яго выказала прэтэнзіі венгерская анліфаншчыца Дыяна

Паўлу Дураву выставілі абвінавачванне ў 12 злачынствах

«Гэта ні ў якім разе не палітычнае рашэнне». Макрон пракаментаваў затрыманне Паўла Дурава

Павел Дураў пасля эміграцыі ў 2014 годзе бываў у Расіі не менш за 50 разоў

Каментары да артыкула