БЕЛ Ł РУС

БТ паказала Зянковіча, каб той звярнуўся да Трампа і Харыс з просьбай забраць яго

19.09.2024 / 22:53

Nashaniva.com

У эфіры БТ выйшаў фільм з «прызнаннямі» палітзняволенага Юрася Зянковіча. Ён, схуднелы да непазнавальнасці беларускі палітык і амерыканскі юрыст, стоячы ў шлёпанцах пасярод змрочнага прагулачнага дворыка турмы №4 Магілёва, у падрабязнасцях расказваў пра тое, як у 2021 годзе нібыта збіраўся браць уладу ў свае рукі.

Юрась Зянковіч і Яўген Горын

Да інтэрв'ю Зянковіча, відавочна, падрыхтавалі загадзя. На кожны зварот журналіста Яўгена Горына ён адказваў, не задумваючыся ні на секунды, нібыта смакуючы фантазіі пра забойства Аляксандра Лукашэнкі рознымі спосабамі — хоць з гранатамёта, хоць з кулямёта.

Ці ёсць хоць кропля сур’ёзнасці ў гэтых расповедах? Не. У сваіх марах Зянковіч мог бачыць сябе кіраўніком краіны, але гэта не мае нічога агульнага з рэальным жыццём.

Натуральна, Зянковіч не мог сказаць у эфіры галоўнага — адзінай задачай «вайскоўцаў», якія нібыта збіраліся дапамагчы зладзіць яму дзяржаўны пераварот, ад пачатку было развесці яго і яго наіўных паплечнікаў. За ўсёй камандай «загаворшчыкаў» не стаяла нікога, апроч іх саміх.

Для чаго ж цяпер, праз тры гады пасля арышту Юрася Зянковіча, Аляксандра Фядуты і Рыгора Кастусёва, было ўзгадваць тую справу — трагікамічную для ўсіх, апроч гэтых палітыкаў?

Юрась Зянковіч

Напрыканцы фільма Зянковіча развярнулі тварам да камеры і папрасілі сказаць, што ён напісаў прашэнне аб памілаванні і звяртаецца да кандыдатаў у прэзідэнты ЗША з просьбай дапамагчы яму вярнуцца ў Тэхас. Лукашысты хочуць патаргавацца з амерыканцамі, прапануючы ім Зянковіча, у якога ёсць грамадзянства і Беларусі, і ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула