У якіх чатах сядзеў губазікавец Артур Гайко і што там пісаў?
24.10.2024 / 19:25
Днямі мы пісалі пра тое, што супрацоўнік ГУБАЗіКа Артур Гайко — адміністратар найбуйнейшага z-канала з беларускімі каранямі, які называецца «Белорусскій сіловік». Ён жа здолеў раней укараніцца ў праект «Чорная кніга Беларусі». Але Гайко сядзеў і шмат у якіх іншых чатах. У якія ж суполкі ў тэлеграме ўступаў і, лічы, маніторыў Гайко?
Першыя каментары ад Артура Гайко заўважаныя 9 жніўня 2020 года. Тады ён распаўсюджваў інфармацыю з розных прапагандысцкіх рэсурсаў (напрыклад, bloxers, які, імаверна, і вёў ГУБАЗіК).
Каментар Артура Гайко
Абмяркоўваў сілавік таксама Рамана Пратасевіча ў адным з чатаў. Людзі, якія стасаваліся з Гайко пасля яго выкрыцця, сцвярджаюць, што ён выхваляўся, што не ціснуў руку Пратасевічу, бо гэта «зашквар».
Каментар Артура Гайко
Адзін з адметных каментароў датычыць спрэчкі ў чаце «Жодзіна для жыцця». Тут Гайко піша, што чаты з сеткі «97%» — «гэта галіна Нехты». І дэананімізуе адзін з акаўнтаў супрацоўніка BYPOL Уладзіміра Жыгара.
Каментары Артура Гайко
У якія ж суполкі ў тэлеграме ўступаў і, лічы, маніторыў Гайко?
Па вялікім рахунку, ён працаваў як усе аператыўнікі ГУБАЗіК. У яго маніторынгу былі раённыя (напрыклад, Малінаўкі ды Серабранкі) ды гарадскія чаты («Віцебск 97%», «Жодзіна для жыцця»), чаты прадпрыемстваў («Белшына для жыцця», «Світанак» і інш.), агульна-пратэсныя чаты («Кіроўцы 97», «Кантроль аўтазакаў» і г.д.), чаты капачоў, айцішнікаў (FreeIT, Arch Linux).
Мяркуючы па гісторыі змены імёнаў, якую мы прыводзілі ў расследаванні пра «Белорусскій сіловік», ён працаваў таксама па анархістах, бо адзін з ягоных нікнэймаў быў такі ж, як у адміна аднаго з тэматычных чатаў (Rebel Spirit).
Суполкі, у якіх заўважаны акаўнт Артура Гайко
Таксама ён цікавіўся чатамі, дзе купляюць машыны з ЗША і дзе мяняюць крыптавалюту. Але гэтым то ён мог цікавіцца і для асабістых патрэбаў.
Калі вам важная праца, якую робяць журналісты «Нашай Нівы», падтрымайце нас данатам праз «Патрэон».
{POLL#1250}
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК збіраецца маніторыць акцыі на Дзень Волі ў Беларусі і за мяжой. Адказны — сумнавядомы Гайко
Мы ідэнтыфікавалі аднаго з губазікаўцаў, які запісвае відэа з затрыманымі. Што пра яго вядома?