БЕЛ Ł РУС

Больш за 100 аўтобусаў стаяць на польскай мяжы

28.10.2024 / 8:10

Nashaniva.com

Дзяржаўны памежны камітэт прыводзіць па стане на 08:00 панядзелка наступныя звесткі.

Ілюстрацыйнае фота: T.me / granica_bypl

На пагранпераходзе «Брэст» на польскай мяжы стаіць 113 аўтобусаў і 1345 легкавых аўтамабіляў. 

Апошнія дні фіксуецца рост аўтобусаў і легкавікоў на польскай мяжы.

У «Казловічах» чэргаў з фур няма.

На літоўскай мяжы ў «Каменным Логу» чэргаў з аўтобусаў няма, стаіць 20 легкавікоў і 150 грузавікоў. У «Беняконях» чэргаў з аўтобусаў таксама няма, стаіць 10 легкавікоў і 350 фур.

На латвійскай мяжы ў «Грыгараўшыне» чэргаў з легкавых аўто і аўтобусаў няма, стаяць 320 фур.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула