БЕЛ Ł РУС

Гайдукевіч падаў дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы

30.10.2024 / 16:25

Nashaniva.com

У ЦВК прадстаўлены дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы па вылучэнні Алега Гайдукевіча кандыдатам у прэзідэнты, паведаміў тэлеканал АНТ.

Учора ЦВК была зарэгістраваная група Лукашэнкі, а адмоўлена ў рэгістрацыі групе Аляксандра Драздова і Юрыя Губарэвіча.

Невядомы кандыдат Аляксандр Драздоў не падаў спісу членаў ініцыятыўнай групы, а Губарэвіч адправіў заяву па пошце, што, паводле ЦВК, забаронена заканадаўствам. 

Апошні дзень падачы дакументаў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп — пятніца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула