БЕЛ Ł РУС

Аляксандр Глеб возьме ўдзел у праўладным «Марафоне адзінства» ў Мазыры

26.12.2024 / 12:27

Nashaniva.com

Кампанію яму складзе гендырэктар СТБ Аляксандр Асенка, тэлевядучы Шэпет, а таксама прапагандыст Вадзім Гігін, піша Трыбуна.

Аляксандр Глеб на фота — шосты злева

Аляксандр Глеб возьме ўдзел у праўладным «Марафоне адзінства» ў Мазыры.

«Марафон адзінства» — гэта серыя агітацыйных канцэртаў за Лукашэнку перад «выбарамі».

Аляксандр Глеб быў праслаўленым беларускім футбалістам, гуляў, у тым ліку, за БАТЭ, «Штутгарт», лонданскі «Арсенал» і «Барселону». Пасля сканчэння кар'еры асеў у Беларусі, рэгулярнае ўдзельнічае ў праўладных мерапрыемствах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула