Чарга з легкавых аўтамабіляў на польскай мяжы не змяншаецца
9.01.2025 / 8:41
Што з выездам з Беларусі раніцай у чацвер?
Фота: Belgranica
Памежны камітэт дае па стане на 08:00 наступныя лічбы.
На пераходзе «Брэст» стаіць 2322 легкавікі і 13 аўтобусаў.
Чэргаў на літоўскай мяжы няма, але Мінсктранс паведамляе, што аўтобус Мінск — Вільня адпраўленнем з літоўскай сталіцы а 8-й раніцы стаяў у 08:10 на літоўскай мяжы ў бок Вільні.