У Мінску адкрылі новы інтэрнат для студэнтаў БНТУ ФОТЫ
17.01.2025 / 18:26
Новы студэнцкі інтэрнат урачыста адкрылі сёння на вуліцы Акадэміка Высоцкага, 9. Сучасны будынак вырас побач з навучальным корпусам БНТУ №15 каля станцыі метро «Барысаўскі тракт», які ў народзе называецца «караблём», піша «Анлайнер».
Фота: «Мінск-Навіны»
Здаць інтэрнат планавалі да 1 верасня мінулага года, але ў прызначаны тэрмін крыху не ўклаліся і адкрылі аб'ект толькі цяпер.
Новы інтэрнат разлічаны на 1030 месцаў. Блокі ў ім складаюцца з двух-і трохмесных пакояў. У іх ёсць кухні, мэбляваныя і ўкамплектаваныя электраплітамі і халадзільнікамі, а таксама душавая і санвузел.
На 16-м і 17-м паверхах запраектаваныя чатыры двухузроўневыя блокі.
Акрамя гэтага, у будынку ёсць трэнажорная зала і зала для фітнэсу, медыцынскі пункт, буфет і пральня.
Чытайце таксама:
Замежнікі скардзяцца — у беларускі ўніверсітэт не паступіш без пасярэднікаў
Новы інтэрнат БНТУ амаль гатовы. Вось як ён выглядае знутры
Новы інтэрнат БДУФК падобны да мары студэнта ФОТЫ
У Магілёве з-за пакінутай зарадкі ў разетцы згарэў пакой у студэнцкім інтэрнаце