БЕЛ Ł РУС

«Самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць». Пазняк не шкадуе эпітэтаў на адрас Трампа

21.01.2025 / 2:58

Nashaniva.com

Беларускі грамадскі дзеяч Зянон Пазняк, лідар руху «Вольная Беларусь», праслухаў інаўгурацыйны выступ прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, і ён толькі ўмацаваў яго ў перакананні, што ранейшая падтрымка менавіта гэтага палітыка была правільнай.

Зянон Пазняк

«Гэта самая выдатная палітычная прамова, якую мне прыходзілася чуць. — не хавае захаплення Пазняк. — У час першай яго кадэнцыі я казаў (зафіксавана), што Трамп (побач з Рэйганам) — гэта лепшы прэзідэнт Амерыкі за сто гадоў. Не сумняваюся, што так ёсць і так будзе».

«Бліскучы дэбют, які пачынае «рэвалюцыю здаровага сэнсу», пакладзе канец неарасізму, справакаванаму безадказнымі палітыкамі, спыніць распаўсюд фальшывых расавых «тэорый» на глебе нянавісці, верне адукацыю да нармальнасці, спыніць сэксуальнае разбэшчванне дзяцей у амерыканскіх школах і збочаную параною пра шматполавае чалавецтва, дзе ёсць толькі створаныя Богам мужчына і жанчына», — цешыцца ветэран беларускага руху.

І выказвае спадзяванне, што,

«можа, адтуль зноў павее вецер здаровай свабоды і нармальнасці для людзей і дойдзе, даплыве да нашай дарагой Беларусі».

Чытайце таксама:

Трамп абяцае «рэвалюцыю здаровага сэнсу». Адразу пасля інаўгурацыі ён падпіша шэраг указаў

Дональд Трамп афіцыйна стаў 47-м прэзідэнтам ЗША

Найбольш шчаслівым на інаўгурацыі Трампа выглядаў Ілан Маск ВІДЭА

Пазняк: Ні ў якім разе нельга ісці ў Еўразвяз. Гэта абсалютна гнілая цывілізацыя

Пазняк выступіў у Вільні — расказаў пра будучыню Беларусі, а літоўскі радыкал назваў яго фашыстам

Каментары да артыкула