БЕЛ Ł РУС

На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova

23.01.2025 / 10:17

Nashaniva.com

Ізраіль на конкурсе «Еўрабачанне» ў гэтым годзе будзе прадстаўляць спявачка Юваль Рафаэль. Яна цудам выжыла падчас нападу тэрарыстаў ХАМАС на музычны фестываль Nova 7 кастрычніка 2023 года.

Юваль Рафаэль. Фота: eurovision.tv

24-гадовая спявачка выйграла конкурс «Наступная зорка», пераможца якога едзе на «Еўрабачанне».

«Я не магу выказаць, наколькі я ўсхваляваная і гатовая! Дзякуй вам за тое, што аказалі мне гэты вялікі гонар і даверылі прадстаўляць маю краіну на грандыёзнай сцэне «Еўрабачання» ў Швейцарыі», — заявіла яна.

Песня Рафаэль на конкурсе пакуль не вядомая.

7 кастрычніка 2023 года Рафаэль была на фестывалі Nova, на які напалі тэрарысты ХАМАС. Яна разам з некалькімі дзясяткамі чалавек хавалася ў бамбасховішчы побач з месцам правядзення фестывалю.

У бамбасховішчы хаваліся каля 50 чалавек, толькі 12 з іх выжылі. Рафаэль каля васьмі гадзін праляжала пад целам адной з загінулых. «Я не магу перадаць словамі цяжар мёртвага цела», — казала яна.

Конкурс «Еўрабачанне» пройдзе ў 2025 годзе ў швейцарскім Базэлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула