БЕЛ Ł РУС

Ноччу пад Мазыром быў магутны выбух. Імаверна, збілі шахед

28.01.2025 / 9:27

Nashaniva.com

Уначы 28 студзеня жыхары Мазырскага раёна чулі выбух. Адбылося гэта прыблізна ў 00:55, паведамляе пра здарэнне маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».

Ілюстрацыйны здымак

Паводле папярэдняй інфармацыі «Гаюна», дрон-камікадзэ быў збіты сіламі СПА над Мазырскім раёнам. 

Спачатку «Гаюн» напісаў, што шахед падлятае да Мазыра. «Авіяцыя ВПС РБ дагэтуль не паднятая ў неба. 

Па дадзеных @operinform, ён менш чым у 6 км ад Мазыра», — напісаў канал.

Прыкладна ў 00:55 у раёне быў чутны выбух, а праз 3 хвіліны канал «Ринда моніторить» паведаміў, што гэты шахед больш не фіксуецца.

«Еўрарадыё» ўначы патэлефанавала ў аператыўна-дзяжурную службу Мазырскага РАУС.

«Усё добра. Усё пад кантролем. Не перажывайце», — адказала супрацоўніца. Але пра тое, што за выбух чулі людзі, гаварыць не стала. «Я вам нічога тлумачыць не буду», — сказаў іншы міліцыянт.

Расійскія шахеды пачалі залятаць у Беларусь у ліпені 2024 года. У канцы жніўня ў Ельскім раёне на Гомельшчыне быў збіты першы расійскі ўдарны беспілотнік. У ноч з 7 на 8 студзеня 2025-га гукі выбуху былі чутны пад Гомелем.

 У Мазыры знаходзіцца буйны нафтаперапрацоўчы завод. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка пракаментаваў словы Зяленскага пра прапанову ўдарыць па НПЗ

Эйсмант: Ніякіх выбачэнняў Лукашэнка Зяленскаму не прыносіў, бо прасіць прабачэння нам няма за што

Зяленскі: Лукашэнка прапаноўваў мне стукнуць па Мазырскім НПЗ, я яму кажу: «Што ты гаворыш?»

Каментары да артыкула