БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны атакавалі НПЗ пад Ніжнім Ноўгарадам

29.01.2025 / 7:59

Nashaniva.com

Украінскія дроны атакавалі аб’ект у горадзе Кстова за 20 км ад Ніжняга Ноўгарада, там успыхнуў пажар.

Адны каналы пішуць, што напад быў здзейснены на нафтабазу, іншыя — што на нафтаперапрацоўчы завод.

У Кстове знаходзіцца нафтаперапрацоўчы завод «ЛУКОЙЛ-Ніжагароднафтасінтэз».

Расійскія ўлады пакуль нічога не паведамілі пра напад, дакладнай альтэрнатыўнай інфармацыі таксама пакуль няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула