БЕЛ Ł РУС

Амаль год шукалі новага дырэктара для Музтэатра. Каго знайшлі

2.02.2025 / 9:45

Nashaniva.com

31 студзеня 2025 года калектыву тэатра прадставілі новага дырэктара — Комаву Таццяну Валяр'янаўну. Мінулага кіраўніка звольнілі 21 сакавіка 2024 года.

Таццяна Комава. Фота: musicaltheatre.by

Як паведамляе сайт тэатра, Таццяна Комава скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў. У сферы культуры працуе амаль 30 гадоў, пачала з Беларускай дзяржаўнай філармоніі, таксама працавала на розных пасадах у Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, Драматычным тэатры беларускай арміі.

З 2010 года займала пасаду намесніка дырэктара Музычнага тэатра.

Дырэктар Музычнага тэатра Сяргей Пукіта быў звольнены са сваёй пасады ў сакавіку 2024 года. 

Прычынай звальнення, імаверна, стала выкананне ў тэатры кампазіцыі «Пераменаў!» савецкага рок-гурта «Кіно». 16 сакавіка ў Музычным тэатры выступаў сімфанічны аркестр Варонежскай канцэртнай залы з праграмай «Анталогія рускага року», у рэпертуары якога ёсць гэтая кампазіцыя.

17 сакавіка тэлеграм-канал «Motolkohelp» апублікаваў аўдыёзапіс выступу і рэакцыю залы. Паводле звестак канала, аркестру «падпявала літаральна ўся зала».

— Зала падтрымала выступ з гэтай кампазіцыяй, стоячы з ліхтарыкамі, — распавяла крыніца.

Пасля гэтага было прынята рашэнне звольніць Пукіту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула