БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду назваў сябе найлепшым футбалістам у гісторыі

4.02.2025 / 9:5

Nashaniva.com

Форвард зборнай Партугаліі патлумачыў, чаму лічыць сябе найлепшым футбалістам у гісторыі.

Фота: інстаграм Крышціяну Раналду

«Я найлепшы бамбардзір, самы дасканалы. Найлепшы ў гісторыі? Думаю, так, я не бачыў нікога лепшага за сябе. Я кажу гэта ад чыстага сэрца», — цытуе словы Раналду Marca.

«Людзям падабаюцца Месі ці Марадона, і я паважаю гэта, але я самы дасканалы з іх. Я найлепшы гулец у гісторыі. Я не бачыў нікога лепшага за сябе… Я добра гуляю галавой, выдатна прабіваю штрафныя, я хуткі, моцны, шмат скокаю», — заявіў Крышціяну.

Раналду з'яўляецца пяціразовым пераможцам Лігі чэмпіёнаў і мае ў сваім актыве пяць «Залатых мячоў». У складзе зборнай Партугаліі ён стаў чэмпіёнам Еўропы ў 2016 годзе і пераможцам Лігі нацый УЕФА ў 2019 годзе.

Крышціяну Раналду пачынаў кар'еру ў партугальскім «Спортынгу», двойчы гуляў на «Манчэстэр Юнайтэд», таксама выступаў за «Рэал» і «Ювентус». Узімку 2023 года перайшоў у саудаўскі «Аль-Наср». 31 студзеня ён стаў першым футбалістам у гісторыі, які выйграў 700 матчаў на вышэйшым клубным узроўні.

Заўтра яму споўніцца 40 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула