БЕЛ Ł РУС

У Вільні і Варшаве запускаецца адукацыйная праграма «Журфак па суботах», якая будзе рыхтаваць кадры для незалежных медыяў

6.02.2025 / 22:24

Nashaniva.com

10 лютага заканчваецца набор навучэнцаў на адукацыйную праграму «Журфак па суботах» у Вільні і Варшаве, якая закліканая рыхтаваць кадры для незалежных медыяў.

Адукацыйны праект будзе праходзіць цалкам афлайн па адзінай адукацыйнай праграме (у залежнасці ад краіны, у якой жыве ўдзельніца ці ўдзельнік). 

Трэнеры курса — практыкуючыя рэдактары і журналісты вядомых беларускіх незалежных медыяў: «Наша Ніва», «Зялёны партал», Hrodna.life, «Салідарнасць», Palatno.

Навучанне будзе весціся па чатырох трэках: практычныя навыкі журналіста, адаптацыя ў ньюсруме, запаўненне «белых плям» па кантэксце (веданне эканомікі, палітыкі, гісторыі і г. д.), адаптацыя да працы журналіста ў беларускіх рэаліях.

На працягу ўсяго навучальнага працэсу студэнтам давядзецца асвойваць мультымедыйныя навыкі.

Навучанне будзе праходзіць па адзінай праграме ў Варшаве і Вільні ў тры этапы:

  1. Асновы журналістыкі (для пачаткоўцаў) — сакавік — травень 2025 года.
  2. Павышэнне кваліфікацыі (для дзейных журналістаў) — кастрычнік — снежань 2025 года.
  3. Спецыялізацыя (для паглыбленага вывучэння) — люты — красавік 2026 года.

На кожны этап будзе праводзіцца асобны набор.

Першы модуль, на які зараз ідзе набор, будуецца вакол навыкаў і рэдакцыйных працэсаў: вывучэнне патрэбаў аўдыторыі (дзеля якой і працуюць журналісты), праца з навінамі, асноўныя журналісцкія стандарты ў навінах, эвалюцыя навін, падрыхтоўка і правядзенне інтэрв’ю, праца ў выгнанні. 

Заняткі будуць праходзіць па суботах, 10 тыдняў запар.

У Вільні навучанне пройдзе з 1 сакавіка па 24 траўня 2025 года.

У Варшаве — з 15 сакавіка па 31 траўня 2025 года.

Калі вы знаходзіцеся ў Літве, запоўніце заяўку тут.

Калі вы жывяце ў Польшчы, запоўніце заяўку тут.

Чытайце таксама:

«Лепей з голаду здохну». Каверын і «Обычное утро» засталіся без грошай, але ён рады спыненню амерыканскага фінансавання. Вось чаму

Ці варта беларускім незалежным медыя браць грошы ў Хадаркоўскага? Адказваюць Кныровіч, Стрыжак і Паўлючэнка

«Невядома, калі мы атрымаем наступны заробак». Як прыпыненне падтрымкі ад ЗША паўплывала на беларускія СМІ і НДА

Каментары да артыкула