БЕЛ Ł РУС

Трамп расказаў пра размову з Пуціным і назваў людзей, якія ўзначаляць перамовы з Расіяй

12.02.2025 / 20:26

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп расказаў у сацсетцы Truth Social пра размову, праведзеную ім з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

«У мяне толькі што была доўгая і вельмі прадуктыўная тэлефонная размова з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Мы абмеркавалі Украіну, Блізкі Усход, энергетыку, штучны інтэлект, сілу даляра і іншыя тэмы.

Мы абодва разважалі пра вялікую гісторыю нашых краін і пра тое, што мы так паспяхова змагаліся разам у Другой сусветнай вайне, успамінаючы, што Расія страціла дзясяткі мільёнаў людзей, і мы таксама страцілі так шмат!

Мы гаварылі пра моцныя бакі нашых нацый і пра вялікую выгаду, якую мы калі-небудзь атрымаем ад сумеснай працы. Але спачатку, як мы абодва пагадзіліся, мы хочам спыніць мільёны смерцяў, якія адбываюцца ў вайне з Расіяй / Украінай.

Прэзідэнт Пуцін нават выкарыстаў мой вельмі моцны перадвыбарчы лозунг «здаровы сэнс». Мы абодва вельмі цвёрда ў яго верым. Мы дамовіліся працаваць разам, вельмі цесна, уключаючы наведванне краін адзін аднаго.

Мы таксама дамовіліся, што нашы адпаведныя каманды неадкладна пачнуць перамовы, і мы пачнем з таго, што патэлефануем прэзідэнту Украіны Зяленскаму, каб паведаміць яму пра размову, што я і зраблю проста цяпер.

Я папрасіў дзяржсакратара Марка Рубіа, дырэктара ЦРУ Джона Рэткліфа, дарадцу па нацыянальнай бяспецы Майкла Уолца і пасла ды спецыяльнага прадстаўніка Стыва Уіткафа ўзначаліць перамовы, якія, я цвёрда ўпэўнены, будуць паспяховымі.

Мільёны людзей загінулі ў вайне, якая не адбылася б, калі б я быў прэзідэнтам, але яна адбылася, таму яна павінна скончыцца. Больш не павінна быць страчана ні аднаго жыцця! Я хачу падзякаваць прэзідэнту Пуціну за ягоны час і намаганні ў дачыненні да гэтага закліку, а таксама за вызваленне ўчора Марка Фогеля, выдатнага чалавека, якога я асабіста вітаў учора ўвечары ў Белым доме.

Я веру, што гэтыя намаганні прывядуць да паспяховага завяршэння, спадзяюся, хутка!», — напісаў Трамп.

Чытайце таксама:

Трамп сустрэўся ў Белым доме з вернутым з Расіі амерыканцам і анансаваў вызваленне яшчэ аднаго

На гэтым тыдні ва Украіну прыедзе міністр фінансаў ЗША — першым з каманды Трампа

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША

Трамп анансаваў размову з Зяленскім на гэтым тыдні

Каментары да артыкула