БЕЛ Ł РУС

Казахстан дазволіў перавозчыкам з краін ЕАЭС перавозіць грузы з перачэпкай да канца года

12.02.2025 / 22:41

Nashaniva.com

Казахстан дазволіў перавозчыкам з краін ЕАЭС уязджаць на сваю тэрыторыю з таварамі з трэціх краін пасля іх перагрузкі або перачэпкі, вынікае з Эталоннага кантрольнага банку нарматыўных прававых актаў краіны.

Пры гэтым у кіроўцы павінен быць дазвол, які выдаецца першаму перавозчыку на дастаўку грузаў у Казахстан. Калі яго няма, давядзецца заплаціць штраф.

Выключэнні будуць дзейнічаць да канца года.

1 студзеня краіна аднавіла абмежаванні пры выкананні перавозак па тэрыторыі краіны з перагрузкай або перачэпкай. Так адбылося, таму што 31 снежня скончыўся тэрмін дзеяння выключэнняў для краін ЕАЭС, якое дзейнічала з 2022 года.

Заканадаўства Казахстана забараняе перагрузку тавараў, адпраўленых з якой-небудзь іншай краіны ў Казахстан, на тэрыторыі трэціх краін.

Праблема ўзнікла ў 2022 годзе пасля ўвядзення Еўрасаюзам абмежаванняў на ўезд беларускіх і расійскіх перавозчыкаў. У Беларусі тады ўвялі падобную забарону для еўрапейскіх грузавікоў. Еўрапейскім перавозчыкам дазволена было рухацца ў Беларусь толькі да пункта перагрузкі і перачэпкі, дзе грузы забіраюцца беларускімі кампаніямі.

Такая схема, аднак, не адпавядае правілам перавозак, прынятым у Казахстане, таму беларускім дальнабойшчыкам пагражалі штрафы і затрыманні машын. У выніку сітуацыя была ўрэгулявана: у Казахстане прыпынілі для партнёраў па ЕАЭС дзеянне пунктаў правілаў, якія абмяжоўвалі перавозкі па схеме перачэпкі і перагрузкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула