Выйшла па-беларуску «Забойства ва Усходнім экспрэсе»
13.02.2025 / 12:46
Адна з найбольш папулярных кніг каралевы брытанскага дэтэктыва. Раман Агаты Крысці, што перажыў больш за дзясятак перавыданняў на мове арыгінала, выйшаў па-беларуску ў выдавецтве «Логвінаў».
«Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыва: некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынаццаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро — змяшаць, прыправіць драбочкам Еўропы 30-х мінулага стагоддзя і падаваць у інтэр’еры ар-дэко», — гаворыцца ў анатацыі.
Пераклад — Аляксандры Дзмітранок.⠀