БЕЛ Ł РУС

Галоўчанка: Беларусы за апошнія 10 гадоў сталі есці менш бульбы

14.02.2025 / 15:15

Nashaniva.com

Прэм'ер-міністр звязвае гэта з тым, што беларусы сталі багацейшымі.

Раман Галавчанка. Фота: БелТА

Раман Галоўчанка распавёў, як змяніліся смакавыя перавагі беларусаў. Па яго словах, жыхары краіны сталі есці менш бульбы.

«Па статыстыцы, за апошнія 10 гадоў беларусы сталі ўжываць менш бульбы — нашай традыцыйнай культуры. Але гэта суправаджаецца адначасовым ростам спажывання садавіны і гародніны, прычым за 10 гадоў практычна на траціну», — адзначыў Галоўчанка.

Прэм'ер звязвае гэта з ростам даходаў і модай на здаровы лад жыцця, піша БелТА.

«Да гэтага вядзе рост даходаў насельніцтва, гэта значыць людзі могуць сабе дазволіць больш дарагую прадукцыю, а таксама ўкараненне ў наша свядомасць і практыку элементаў здаровага ладу жыцця, здаровага харчавання, спажыванне большай колькасці натуральнай клятчаткі», — дадаў Галоўчанка.

Па яго словах, у Беларусі ёсць попыт і на зялёныя культуры ўсіх відаў — баклажаны, пекінскую капусту, кабачок, салодкі перац.

«Таму ў стратэгіі развіцця цяплічнага гародніцтва Беларусі адведзена асаблівае месца гэтым культурам. Па агурку і памідору ўсё зразумела — гэта гародніна шырокага спажывання, а па астатніх ёсць смакавыя перавагі, таму мы зараз вырашылі кожны год дадаваць патроху і глядзець, як будзе рэагаваць рынак.

Ёсць яшчэ вялікі аб'ём імпарту (асабліва ранняй вясной) з больш цёплых краін, але мы разумеем, як рухацца далей», — рэзюмаваў Галоўчанка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула