БЕЛ Ł РУС

Названы пераможца прэміі імя Міхася Стральцова

16.02.2025 / 9:50

Nashaniva.com

Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў перакладчык, выдавец, паэт, этнограф, філолаг, кандыдат гістарычных навук Кастусь Цвірка.

Узнагарода прысуджана «за вернасць нацыянальным літаратурным традыцыям, за пераклады беларускай польскамоўнай паэзіі 19 стагоддзя і папулярызацыю айчыннай класікі ў серыі «Беларускі кнігазбор». 

Летась перакладчык, выдавец, паэт, этнограф, філолаг, кандыдат гістарычных навук, заснавальнік і галоўны рэдактар кніжнай серыі «Беларускі Кнігазбор» Кастусь Цвірка адзначыў 90-гадовы юбілей.

У якасці ўзнагароды была выдадзена кніга Цвіркі «Чатыры вятры». Заказаць яе можна тут.

Чацвёрты год запар Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» праходзіць не ў Беларусі. Сёлета цырымонія ўзнагароджання прайшла ў віленскім Клубе пісьменнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула