БЕЛ Ł РУС

Беларускі брэнд атрымаў прэстыжную прэмію за дызайн гадзінніка з гербам Скарыны

18.02.2025 / 19:7

Nashaniva.com

У дызайне гадзінніка выкарысталі міф пра Сонца і Месяц, батлейку і элементы гербу Францыска Скарыны.

Фота: hvilina.pl

Журы German Design Award палічыла, што ў гадзінніку ад беларускага брэнда Hvilina спалучаецца і гістарычнае натхненне, і сучасная дакладнасць.

«Творчая інтэрпрэтацыя беларускіх міфаў на цыферблаце ў спалучэнні з вытанчаным механізмам з аўтападзаводам падкрэслівае эксклюзіўнасць і культурную глыбіню мадэлі», — напісалі яны.

Фота: hvilina.pl

Гаворка пра мадэль гадзінніка Star Chronicle Mechanical. У яе дызайне выкарысталі элементы гербу Францыска Скарыны і міф пра Сонца і Месяцы. Задняя вечка ўпрыгожана выявай батлейкі — сярэднявечнага лялечнага тэатра.

Фота: hvilina.pl

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула