Трамп сказаў, што сітуацыя ва Украіне патрабуе выбараў, бо Зяленскі нібыта мае 4% падтрымкі
19.02.2025 / 7:42
Паводле слоў Трампа, гэта не Расія патрабуе правядзення выбараў ва Украіне, а гэта «аб'ектыўная сітуацыя», бо выбараў ужо даўно не было.
Фота: Christopher Furlong / Getty Images
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ва Украіне неабходна правесці выбары, паколькі ў дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Зеленскага нізкі рэйтынг. Пра гэта ён сказаў на прэс-канферэнцыі ў Мар-а-Лага.
Паводле слоў Трампа, гэта не Расія патрабуе правядзення выбараў ва Украіне, а гэта «аб'ектыўная сітуацыя», бо выбараў ужо даўно не было.
«У гэтай сітуацыі, калі ва Украіне ўвесь час дзейнічае ваеннае становішчы, а лідар гэтай краіны, паводле рэйтынгу адабрэння, ужо ўпаў да 4%… Я думаю, што калі садзіцца за стол перамоваў, то тут ужо і ўкраінскі народ вырашыць, што выбараў даўно не было. Гэта не Расія кажа Украіне, што трэба выбары, гэта аб'ектыўная сітуацыя», — сказаў ён.
Аднак Трамп не растлумачыў, адкуль узятыя прыведзеныя сацыялагічныя даныя. Паводле апытання Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі, праведзенага ў снежні 2024 года, недавер да Зеленскага на працягу года вырас да 39%, у той час як 52% украінцаў давяраюць кіраўніку дзяржавы.
Чытайце таксама:
План Трампа па Украіне — найгоршы. За выключэннем усіх астатніх — Рудкоўскі
Разведка ЗША не бачыць у Пуціна зацікаўленасці ў рэальным мірным пагадненні па Украіне