БЕЛ Ł РУС

Сацыёлагі пасля заявы Трампа расказалі пра рэйтынг Зяленскага

19.02.2025 / 13:15

Nashaniva.com

Пасля заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб нібыта нізкім рэйтынгу Зяленскага сацыёлагі Кіеўскага міжнароднага інстытута сацыялогіі апублікавалі вынікі апытання, праведзенага 4-9 лютага 2025 года.

Прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму давяраюць 57% украінцаў, а не давяраюць 37%, паведамілі ў Кіеўскім міжнародным інстытуце сацыялогіі (КМІС).

У КМІС падкрэслілі, што паказчыкі даверу крыху палепшыліся ў параўнанні з апытаннем, праведзеным у снежні 2024 года, калі Зяленскаму давяралі 52%, не давяралі — 39%, а баланс даверу-недаверу складаў +13%, цяпер — 20%.

Адзначаецца, што ва ўсіх рэгіёнах Украіны сітуацыя дастаткова падобная і баланс даверу-недаверу — станоўчы.

Даследаванне грамадскай думкі праходзіла 4-9 лютага. Метадам тэлефонных інтэрв'ю на аснове выпадковай выбаркі мабільных нумароў апыталі 1000 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны, якая кантралюецца ўрадам Украіны.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ва Украіне неабходна правесці выбары, паколькі ў дзейнага прэзідэнта Уладзіміра Зеленскага нізкі рэйтынг. Паводле Трампа, Зяленскі нібыта мае 4% падтрымкі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула