БЕЛ Ł РУС

Зяленскі адказаў Трампу, колькі грошай Украіна выдаткавала на вайну і колькі з іх было амерыканскіх

19.02.2025 / 14:4

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў прэс-канферэнцыю, прысвечаную перамовам Расіі і ЗША ў Саудаўскай Аравіі і крытыцы з боку Дональда Трампа.

Зяленскі адказаў на прэтэнзіі Трампа наконт грошай. Трамп заявіў, што Зяленскі не ведае, дзе палова грошай, якія выдзелілі Украіне ЗША, і запатрабаваў растлумачыць, куды дзеліся амерыканскія грошы ці вярнуць іх. Пры гэтым, са слоў Трампа, ЗША выдзелілі 350 млрд даляраў Украіне.

Вайна абышлася Украіне ў $320 мільярдаў, з якіх $120 мільярдаў заплацілі ўкраінцы, а яшчэ $200 мільярдаў — ЗША і Еўропа, сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, ЗША далі Украіне каля $67 млрд зброяй і $31 млрд праграмамі ў бюджэт. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула