Зорка Галівуда Аня Тэйлар-Джой праспявала па-літоўску ў новым хорары. У «Цясніне» яна грае літоўскую снайперку
20.02.2025 / 12:41
Фільм пачынаецца з таго, як сядае самалёт з беларускім дзяржаўным сцягам, з яго выходзіць чалавек, гераіня Ані страляе ў яго са снайперскай вінтоўкі.
Кадр з фільма
У новым навукова-фантастычным хорары «Цясніна» (англ. The Gorge) рэжысёра Скота Дэрыксана брытанска-амерыканская актрыса, зорка «Хода каралевы» і «Меню» Аня Тэйлар-Джой выконвае ролю літоўскай снайперкі па імені Драса, што ў перакладзе з літоўскай мовы азначае «смеласць».
Фільм пачынаецца з таго, як сядае самалёт з беларускім дзяржаўным сцягам, з яго выходзіць чалавек, гераіня Ані страляе ў яго са снайперскай вінтоўкі.
У фільме ёсць сцэны, дзе яе персанаж спявае традыцыйныя літоўскія песні, што падкрэслівае культурныя карані гераіні, піша LRT.
@siamas2021 ❤️#lithuania #appletv #thegorge ♬ original sound - Siamas2021
Акрамя таго, у стужцы выкарыстаныя літоўскія дыялогі, што дадае аўтэнтычнасці і глыбіні вобразу Драсы.
Таксама ў фільме паказана, як бацька Драсы сядзіць у літоўскім мястэчку на могілках і грае на акардэоне.
Прэм’ера «Цясніны» адбылася 14 лютага 2025 года на платформе Apple TV+.