БЕЛ Ł РУС

Мінабароны: Беларусь разглядае мілітарызацыю ля сваіх заходніх межаў як падрыхтоўку да нападу на Саюзную дзяржаву

20.02.2025 / 13:37

Nashaniva.com

Кіраўніцтва Польшчы і краін Балтыі рэалізуе адкрыта варожыя наратывы. Пра гэта заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва — памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка на брыфінгу па актуальных пытаннях ваеннай палітыкі, піша БелТА.

Валерый Равенка. Фота: БелТА

«Суседнія дзяржавы — Польшча і краіны Балтыі — імкнуцца максімальна хутка павялічыць баявы патэнцыял нацыянальных узброеных сіл. Польскі ваенны бюджэт ужо дасягнуў рэкорднага для еўрапейскіх краін альянсу паказчыка — больш за 4% ВУП. У бліжэйшых планах — павелічэнне да 5%. Адначасова рэалізуюцца планы павелічэння колькасці ўзброеных сіл да 300 тысяч чалавек. Ва ўсходніх і паўночна-ўсходніх рэгіёнах краіны, гэта значыць непасрэдна каля нашых межаў, працягваецца стварэнне трох баявых дывізій. У польскую армію паступае ўдарнае ўзбраенне», — адзначыў Валерый Равенка.

Ён адзначыў, што краіны Балтыі засяродзілі асноўныя намаганні на ўдасканаленні ваеннай інфраструктуры ў інтарэсах размяшчэння войскаў саюзнікаў па NATO. Расце абаронны бюджэт, павялічваецца баявы і колькасны склад нацыянальных узброеных сіл, ідзе іх інтэнсіўнае пераўзбраенне на сучасныя ўзоры ваеннай тэхнікі.

«У Латвіі і Літве вядзецца актыўная падрыхтоўка да разгартавання фарміраванняў узброеных сіл Канады і Германіі на ўзроўні брыгадаў. Усе гэтыя маштабныя працэсы мілітарызацыі рэгіёну мы разглядаем як патэнцыйную знешнюю ваенную пагрозу, якая пры пэўных умовах можа прывесці да ваеннага канфлікту»,— падкрэсліў Валерый Равенка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула