БЕЛ Ł РУС

Новым канцлерам Нямеччыны стане Фрыдрых Мерц

23.02.2025 / 20:22

Nashaniva.com

Паводле экзітполаў, праведзеных на выхадзе з выбарчых участкаў, на датэрміновых выбарах у Бундэстаг траціну галасоў выбаршчыкаў набірае блок ХДС/ХСС. На другім месцы — «Альтэрнатыва для Германіі»

Лідар кансерватараў Фрыдрых Мерц у Бундэстагу. Фота: Maja Hitij/Getty Images

Пра тое, што на выбарах лідзіруе блок ХДС/ХСС, паведамляюць тэлеканалы ARD і ZDF, спасылаючыся на вынікі экзітполаў, праведзеных 23 лютага.

Паводле ARD, за блок ХДС/ХСС прагаласавалі 29% выбаршчыкаў, а ZDF ацэньвае іх падтрымку ў 28,5%.

На другім месцы размясцілася ўльтраправая «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD), якая атрымлівае ад 19,5% да 20% галасоў. Гэта значна менш таго, на што разлічвала партыя.

Згодна з экзітполамі, у парламент таксама праходзяць:

Прагноз ARD паводле вынікаў экзітпулаў.

Каб атрымаць прадстаўніцтва ў Бундэстагу, партыі павінны набраць не менш за 5% галасоў.

Паводле прагнозу тэлеканала ARD, прарасійскі «Саюз Сары Вагенкнехт» і СвДП не праходзяць у Бундэстаг.

Канчатковыя вынікі будуць апублікаваныя пасля афіцыйнага падліку галасоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула