БЕЛ Ł РУС

«Белавія» запусціла першы рэйс у Аман

27.02.2025 / 8:23

Nashaniva.com

Самалёт у васільковай ліўрэі вылецеў з Мінска ў Салалу раніцай.

Ілюстрацыйнае фота

«Белавія» запусціла першы чартар у Аман, паведамілі БелТА ў прэс-службе авіякампаніі.

Самалёт у васільковай ліўрэі вылецеў з Мінска ў Салалу раніцай. Ён даставіць турыстаў на адпачынак на «Карыбах Усходу».

У гонар старту новага кірунку ў аэрапортах вылету і прылёту арганізаваны ўрачыстыя мерапрыемствы. У Мінску стварылі для пасажыраў святочную атмасферу з фотазонай і прэзентамі.

А ў Амане борт сустрэнуць беларускія дыпламаты, кіраўніцтва рэгіёна, журналісты. Па добрай авіяцыйнай традыцыі рэйс будуць вітаць воднай аркай.

Грамадзянам Беларусі віза не патрэбна пры знаходжанні ў краіне не больш за 14 дзён

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула