БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка анансаваў свой візіт у Расію і перамовы з Пуціным

27.02.2025 / 15:10

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю амерыканскаму блогеру Марыа Наўфалу анансаваў свой будучы візіт у Расію і перамовы з Уладзімірам Пуціным, паведамляе БелТА.

Фота: БелТА

«Праз тыдзень мы з ім сустрэнемся ў Маскве і вельмі падрабязна і дэталёва абмяркуем усе пытанні. Па тэлефоне мы якраз на гэта і спаслаліся — што сустрэнемся і абмяркуем усё ў дэталях», — сказаў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка выказаўся пра сітуацыю з Украінай.

Паводле яго слоў, падчас яго апошніх кантактаў з Уладзімірам Пуціным расійскі лідар пацвердзіў гатоўнасць да перамоў па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне, у тым ліку з украінскім бокам.

«Потым ён працягнуў гаварыць, што ўкраінцы і Зяленскі крыўдуюцца, што іх не запрасілі ў Саудаўскую Аравію. Кажа: «Навошта клікаць, калі там абмяркоўваліся пытанні Расіі і ЗША? Там толькі ўскосна закранулі на гэтых перамовах пытанні Украіны. Таму навошта было клікаць Украіну?» Але пра гэта ўжо і Трамп сказаў у такім жа ключы. Калі будуць вырашацца пытанні Украіны, я думаю, без Украіны гэтыя пытанні ніхто вырашаць не будзе», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула