Трамп усё ж уводзіць мыты на тавары з Канады, Мексікі і Кітая
27.02.2025 / 21:19
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што з 4 сакавіка запрацуюць 25-працэнтныя тарыфы на тавары з Канады і Мексікі, а таксама будуць уведзеныя дадатковыя 10-працэнтныя тарыфы на імпарт з Кітая. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Truth Social.
Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images
Паводле слоў амерыканскага лідара, з Мексікі і Канады ў ЗША працягваюць паступаць наркотыкі «ў вельмі высокіх і непрымальных колькасцях», значная частка якіх вырабляецца і пастаўляецца з Кітая.
Трамп падкрэсліў, што летась ад гэтых наркотыкаў памерлі больш за 100 тысяч чалавек, а за апошнія 20 гадоў загінулі «мільёны людзей».
«Мы не можам дапусціць, каб гэтае бедства працягвала наносіць шкоду ЗША, і таму, пакуль яно не спыніцца ці не будзе сур'ёзна абмежавана, прапанаваныя тарыфы, запланаваныя на 4 сакавіка, сапраўды ўступяць у сілу, як і было запланавана», — напісаў Трамп.
Інфармацыя, што адміністрацыя Трампа прыняла рашэнне ўвесці высокія мыты супраць сваіх двух найбліжэйшых суседзяў на поўначы і поўдні, а таксама Кітая, з'явілася 31 студзеня. Пасля размоў з кіраўніцтвам гэтых краін, аднак, было прынята рашэнне адкласці ўвядзенне гэтых мераў на месяц.
Чытайце таксама:
Трамп пачаў гандлёвую вайну з Канадай, Мексікай і Кітаем
З 1 лютага ЗША ўводзяць высокія мыты супраць тавараў з Кітая, Канады і Мексікі
Кітай адказаў сваімі пошлінамі на гандлёвыя меры ЗША
ЗША адкладаюць санкцыі супраць Канады на месяц
ЗША на месяц прыпыняць увядзенне мытаў на мексіканскія тавары