БЕЛ Ł РУС

На станцыі «Аэрадромная» сёння высаджвалі пасажыраў

28.02.2025 / 9:46

Nashaniva.com

Сёння ў 08:28 на станцыі метро «Аэрадромная» па тэхнічных прычынах пасажыраў папрасілі пакінуць вагоны. Цягнік быў зняты з лініі для правядзення тэхнічнага абслугоўвання, паведамляе Мінскі метрапалітэн.

Рух цягнікоў быў аператыўна адноўлены: ужо ў 08:29 на станцыю прыбыў наступны цягнік, які забраў усіх пасажыраў, што чакалі на платформе.

Зараз трэцяя лінія метро працуе ў штатным рэжыме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула