БЕЛ Ł РУС

Фонд Талая зноў перадаў гуманітарную дапамогу на акупаваныя тэрыторыі Украіны

28.02.2025 / 18:37

Nashaniva.com

Гродненская «Фармацыя» праз фонд Талая перадала гуманітарную дапамогу ў Курскую вобласць Расіі і на Данбас. Ва Украіне супраць праўладнага беларускага паралімпійца Аляксея Талая распачата крымінальная справа аб вывазе дзяцей з акупаваных тэрыторый.

Гродненская «Фармацыя» сабрала лекі для перадачы на Данбас і ў Курскую вобласць. Фота: «Гродзенская праўда»

«Фармацыя» адзначыла, што збірала лекі для пацярпелых ад вайны ў Курскай вобласці і на Данбасе. Сума чарговай перадачы — 5 тысяч рублёў.

Арганізацыя падрыхтавала лекі праз фонд Аляксея Талая. Гэты фонд працуе пры падтрымцы Лукашэнкі і займаецца праектам «Адпачынак дзяцей Данбаса ў Беларусі».

Ва Украіне дзейнасць Аляксея Талая разглядаецца ў межах крымінальнай справы аб парушэннях звычаяў вядзення вайны (арт. 438 КК) за вываз дзяцей з акупаваных тэрыторый. Згодна з украінскім заканадаўствам, яму пагаджае ад 8 ці 15 год зняволення ці пажыццёвы тэрмін.

У маі 2024 года Талай быў на ўручэнні Пуціным узнагароды «выдатным грамадзянам Расіі». Там беларускі праўладны актывіст прадстаўляў свой фонд. У прамове на мерапрыемстве Талай сказаў:

«Мы ганарымся, што вы з нашым лідарам Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам так па-братэрску трымаеце строй! І трэці волат, Наваросія, вернецца аднойчы да нас! Мы — рускія! З намі Бог!».

Чытайце таксама:

Па ўсёй краіне круцяць фільм пра Аляксея Талая. Квіткі прадаюць за 1 рубель, але ці ёсць гледачы?

«Перавыхоўваюць і мілітарызуюць». Для суда ў Гаазе падрыхтавалі даклад пра тое, хто і як вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь

Аляксей Талай здымаецца ў расійскім фільме пра вайну

Аляксей Талай прапанаваў даць Лукашэнку званне Героя Беларусі

Аляксей Талай — Пуціну: Мы — рускія, з намі Бог!

«Беларусьфільм» здымае кіно пра Аляксея Талая

Каментары да артыкула