БЕЛ Ł РУС

Кубракоў расказаў, як да беларускіх сілавікоў звяртаюцца з Захаду

3.03.2025 / 17:11

Nashaniva.com

Па словах міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, беларускія сілавікі адказваюць на запыты сваіх калег з захаду, калі тым патрэбна дапамога ў пошуку злачынцаў. Пра гэта ён распавёў для Sputnik.

«Таму ў нас сёння добрыя адносіны, мы абменьваемся інфармацыяй. Яны дасылаюць нам, мы інфармацыю даем ім, якая дазваляе працаваць, асабліва ў сферы вышуку злачынцаў. На сённяшні дзень усё гэта праходзіць паспяхова», — сказаў Кубракоў.

Міністр не назваў статыстыку па такой дапамозе, але адзначыў, што да Беларусі «часцей звяртаюцца, бо краіна транзітная».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула