Белстат: Знешнегандлёвы абарот тавараў у студзені скараціўся на $500 мільёнаў
4.03.2025 / 10:58
Знешнегандлёвы абарот беларускіх тавараў у студзені 2025 года склаў 5 957,3 мільёна даляраў, сведчаць звесткі Белстата. У студзені 2024 года гэты паказчык быў 6 279,2 мільёна даляраў, што сведчыць пра яго скарачэнне ў гадавым вымярэнні на 5,1%.
Экспарт за першы месяц гэтага года склаў усяго 2 726,5 мільёна даляраў, тады як годам раней ён быў 3 079,7 мільёна даляраў. Такім чынам, зніжэнне склала 11,5%.
Імпарт у пачатку 2025 года дасягнуў $3 230,8 мільёна. Пры гэтым годам раней ён складаў $3 199,5 мільёна, што азначае павелічэнне імпарту на 1%.
Баланс знешняга гандлю таварамі для Беларусі ў мінулым месяцы склаўся адмоўным — $504,3 мільёна. У мінулым годзе за аналагічны перыяд гэты паказчык быў значна ніжэйшы — 119,8 мільёна даляраў мінус.
Раней стала вядома, што беларускія ўлады паставілі перад сабой задачу на 2025 год павялічыць экспарт тавараў і паслуг на 5,4%. Пры гэтым эканоміка Беларусі ў цэлым павінна вырасці на 4,1%.