БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка падпісаў закон аб узаемных гарантыях бяспекі з Расіяй

4.03.2025 / 19:18

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон «Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй аб гарантыях бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы», паведамляе прэс-служба палітыка.

Аляксандр Лукашэнка з Уладзімірам Пуціным. Фота: Sefa Karacan Anadolu via Getty Images

Адзначаецца, што ў дамове замацаваныя ўзаемныя гарантыі па ажыццяўленні неабходных мер у выпадку замахаў на бяспеку Беларусі і Расіі, а таксама «Саюзнай дзяржавы» ў цэлым.

«Выкананне абавязацельстваў прадугледжвае калектыўнае супрацьдзеянне аднабаковым абмежавальным мерам эканамічнага і іншага характару, выкарыстанне бакамі патэнцыялу сваіх адносін з іншымі дзяржавамі і іншымі суб'ектамі міжнароднага права для прадухілення замахаў на бяспеку, прыняцце мер у адказ не толькі на ўчыненыя акты агрэсіі, але і на пагрозы іх здзяйснення, а таксама неадкладнае аказанне неабходнай вайсковай, вайскова-тэхнічнай і іншай дапамогі», — гаворыцца ў паведамленні.

Дамова была падпісаная Лукашэнкам і Пуціным у снежні 2024 года. Яна прадугледжвае размяшчэнне расійскіх вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі. Таксама ў ёй утрымліваюцца палажэнні аб прымяненні ядзернай зброі.

28 лютага аналагічны закон аб ратыфікацыі дамовы падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Чытайце таксама:

Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі Дамовы аб гарантыях бяспекі «Саюзнай дзяржавы»

А можа, усё ж варта, каб Лукашэнка ўдзельнічаў у перамовах па Украіне?

Фрыдман пра імаверную здзелку ЗША і Беларусі: Гэта стала б палітычным самагубствам для Лукашэнкі

Каментары да артыкула