БЕЛ Ł РУС

Расійскі рэпер Аксімірон апынуўся ў цэнтры сэксуальнага скандалу

6.03.2025 / 17:19

Nashaniva.com

Вядомы расійскі рэпер Аксімірон (Мірон Фёдараў) апынуўся ў цэнтры сур'ёзнага скандалу пасля выхаду расследавання ў падкасце «Дачка разбойніка». Тры дзяўчыны публічна абвінавацілі музыканта ў грумінгу (адносіны з непаўналетнімі з мэтай заваяваць іх давер і спакусіць), калі ім было 13-15 гадоў, а яму каля 23 гадоў. У матэрыялах расследавання прадстаўлены перапіскі і сведчанні пацярпелых. Асноўнае з расследавання пераказвае Insider.

Рэпер Аксімірон. Фота: oxxxymironofficial/YouTube

Адна з дзяўчат, 32-гадовая Вера Марковіч, расказала, што пазнаёмілася з Фёдаравым, калі ёй было 15 гадоў і яна вучылася ў Лондане. Музыка працаваў апекуном у кампаніі, якая дапамагала расійскім школьнікам адаптавацца за мяжой. Па словах Марковіч, падчас адной з вечарынак рэпер «заняўся з ёй сэксам», пакуль яна ляжала нерухома, адчуваючы сябе «паралізаванай». Пасля гэтага інцыдэнту Фёдараў стаў пазбягаць зносін з дзяўчынай і ігнараваць званкі яе бацькоў.

Другая дзяўчына, 29-гадовая Віка Кучак, сцвярджае, што Аксімірон пачаў перапісвацца з ёй, калі ёй было ўсяго 13 гадоў. Паводле яе слоў, рэпер пісаў ёй пра свае «разбэшчаныя фантазіі» і жаданні заняцца з ёй сэксам. Калі Кучак споўнілася 16 гадоў, яна сустрэлася з Фёдаравым пасля яго канцэрту ва Уфе, дзе, як сцвярджае дзяўчына, ён заняўся з ёй сэксам. «Тры гады груміць дзіця, якому было 13 гадоў, а потым заняцца з ім сэксам — гэта згвалтаванне», — заявіла яна ў падкасце.

Віка і Аксімірон, 2011 год. Фота: асабісты архіў дзяўчыны

Трэцяя ахвяра, 32-гадовая Віка Міхайлава з Днепрапятроўска, падзялілася скрыншотамі перапіскі з рэперам, у якіх 23-гадовы Фёдараў пісаў ёй, 15-гадовай у той час дзяўчыне, непрыстойныя паведамленні сэксуальнага характару, адпраўляў спасылкі на парнаграфію і прапаноўваў сустрэцца для сэксу. Па словах Міхайлавай, музыка выкарыстаў «класічныя педафільскія маніпуляцыі», кажучы кожнай непаўналетняй дзяўчыне, якія яны «сталыя» і «мудрыя» для свайго ўзросту. Міхайлава не стала сустракацца з Фёдаравым, таму што, па яе словах, баялася яго.

На сайце, прысвечаным расследаванню, размешчаны аўдыяпаведамленні дзяўчат і скрыншоты іх перапісак з Аксіміронам.

Сам рэпер на просьбу пракаментаваць гісторыі нічога не адказаў.

У канцы 2024 года ён перанёс свой тур на 2026 год, патлумачыўшы гэта «станам здароўя».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула