Зяленскі заявіў пра аднаўленне працы з ЗША
6.03.2025 / 20:38
Украінская і амерыканская каманды аднавілі сумесную працу, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Паводле яго слоў, Кіеў спадзяецца, што сустрэча паміж прадстаўнікамі бакоў адбудзецца на наступным тыдні і будзе «змястоўнай».
Уладзімір Зяленскі. Фота: Pier Marco Tacca / Getty Images
Між тым журналістка Fox News Джэкі Гайнрых сцвярджае, што дзяржсакратар Марка Рубіа, спецыяльны пасланнік ЗША Стыў Уіткаф і дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Майк Уолц 11 сакавіка адправяцца ў Эр-Рыяд, каб сустрэцца там з украінцамі, у прыватнасці з кіраўніком Офіса прэзідэнта Андрэем Ермаком.
Напярэдадні Уолц правёў тэлефонную размову з Ермаком адносна мірных перамоў, якія маюць адбыцца.
«Мы ўжо гаворым пра меры па ўмацаванні даверу, якія потым перададзім расіянам і праверым іх на трываласць. Гэта будзе жорсткая чаўночная дыпламатыя, але абодва бакі павінны быць уцягнутыя. [ … ] Я думаю, што мы рухаемся ў станоўчым кірунку», — сказаў амерыканскі чыноўнік.
Чытайце таксама:
Залужны: ЗША руйнуюць сусветны парадак, а Расія прыйдзе па Еўропу
«Паваротны момант гісторыі»: лідары краін Еўропы сабраліся на саміт па бяспецы і Украіне
Дзяржсакратар Рубіа: Спыненне вайны ва Украіне запатрабуе саступак з абодвух бакоў