БЕЛ Ł РУС

У Віцебскай вобласці тры чалавекі праваліліся пад лёд і патанулі

6.03.2025 / 23:33

Nashaniva.com

Усе трое пайшлі на тонкі лёд, каб лавіць рыбу.

Адна з трагедый адбылася на возеры Ікань паблізу вёскі Калеснікі Браслаўскага раёна. Там загінула 67-гадовая мясцовая жыхарка.

А на возеры Лукомльскае лёд праламаўся пад 58– і 65-гадовым мужчынамі. Абодва рыбакі патанулі.

Чытайце таксама:

Па ўсёй Беларусі дзень 6 сакавіка быў рэкордна цёплым. Пад Мінскам — +19.7!

З пачатку года ў Беларусі праваліліся пад лёд і патанулі пяць чалавек

У Рагачоўскім раёне патануў рыбак

Каментары да артыкула