БЕЛ Ł РУС

Папа Францішак даслаў галасавое паведамленне з бальніцы і падзякаваў вернікам за малітвы

7.03.2025 / 19:24

Nashaniva.com

Папа Францішак даслаў з бальніцы «Джэмелі» галасавое паведамленне, у якім падзякаваў усім, хто за яго маліўся, пакуль ён быў шпіталізаваны з бранхітам. Запіс апублікавала выданне Vatican News.

Папа Францішак. Фота: AP

«Я дзякую вам ад усяго сэрца за малітвы, якія вы ўзносіце аб маім здароўі з плошчы [Святога Пятра]. Я суправаджаю вас адсюль. Хай дабраславіць вас Гасподзь і хай абароніць вас Дзева Марыя. Дзякуй вам», — сказаў ён на іспанскай мове.

З 24 лютага тысячы вернікаў далучыліся да рымскіх кардыналаў, а таксама да ўсіх супрацоўнікаў Рымскай курыі і Рымскай дыяцэзіі на плошчы Святога Пятра, каб прамовіць малітву Святога Ружанца за здароўе папы Францішка.

Ужо 21 дзён Францішак лечыцца ад бранхіту ў клініцы «Джэмелі».

Ён перажыў некалькі крытычных эпізодаў, у тым ліку бронхаспазм і пераліванне крыві. Некалькі дзён таму паведамлялася, што папе стала лепей.

Чытайце таксама:

Папа Францішак правёў спакойную ноч у шпіталі

У Папы Францішка здарыўся бронхаспазм

Ватыкан паведаміў аб невялікім паляпшэнні стану Папы Францішка

Стан Папы Францішка застаецца крытычным, яму зрабілі пераліванне крыві

Дзяржсакратар Ватыкана: Чуткі пра адстаўку Папы — непатрэбныя спекуляцыі

Каментары да артыкула