БЕЛ Ł РУС

На Youtube з'явілася відэаверсія спектакля пра баскетбалістку Сныціну Беларускага свабоднага тэатра ВІДЭА

9.03.2025 / 14:28

Nashaniva.com

На канале Беларускага свабоднага тэатру ў YouTube 8 сакавіка апублікавалі відэаверсію спектакля «KS6: SMALL FORWARD» пра Кацярыну Сныціну — зорку жаночага баскетбола, вымушанай пакінуць Беларусь. Спектакль можна паглядзець да 25 сакавіка.

«Пастаноўка пра незвычайную, але рэальную гісторыю жыцця беларускай баскетбалісткі Кацярыны Сныцінай, адной з самых паспяховых прафесійных спартсменак свайго пакалення», — так анансавалі відэа на канале. 

Спектакль заснаваны на гутарках з Кацярынай Сныцінай, адаптаваны для сцэны і пастаўлены са-заснавальнікамі БСТ Мікалаем Халезіным і Наталляй Калядой.

Год таму Кацярына Сныціна сыграла апошні матч у кар'еры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула