БЕЛ Ł РУС

У Вільні прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў рэжыме інкамунікада

9.03.2025 / 17:24

Nashaniva.com

Ад некаторых з вязняў навін няма больш за два года.

Акцыя салідарнасці ў Вільні, 9 сакавіка 2025 года. Фота тут і далей: Офіс Ціханоўскай

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў рэжыме інкамунікада прайшла ў нядзелю калі амбасады Беларусі ў Вільні.

Офіс Святланы Ціханоўскай ладзіць яе другі раз запар у гадавіну поўнай ізаляцыі Сяргея Ціханоўскага. Рэжым інкамунікада азначае пазбаўленне палітвязняў базавых правоў на сувязь з роднымі, адвакатамі і знешнім светам.

Па апошніх даных праваабаронцаў, у рэжыме інкамунікада знаходзіцца мінімум 8 беларусаў: Аляксандр Францкевіч, Уладзімір Кніга, Ігар Лосік, Андрэй Навіцкі, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Максім Знак, Мікалай Банькоў. 

Ад некаторых з іх навін няма больш за два года.

Доўгі час ніякіх навін не было і ад Віктара Бабарыкі — нядаўна да яго пусцілі на інтэрв'ю Рамана Пратасевіча.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула