БЕЛ Ł РУС

Калі ў Мінску пачнуць выдаваць аўтамабільныя нумары з васьмёркай

9.03.2025 / 17:54

Nashaniva.com

Нядаўна паведамлялася, што ў Мінску заканчваюцца аўтамабільныя нумары з кодам рэгіёна — 7. Таму ў далейшым сталічным аўтамабілістам будуць выдаваць нумары з васьмёркай.

Фота ілюстрацыйнае

Цяпер стала вядома, калі гэта здарыцца.

«Плануем у найбліжэйшы месяц ажыццяўляць выдачу рэгістрацыйных знакаў з восьмым рэгіёнам. Рэгістрацыйныя знакі з восьмым рэгіёнам серыі «АА» ў колькасці парадку 10 тысяч ужо выраблены і гатовыя да выдачы. Таму перабояў якіх-небудзь з рэгістрацыяй транспарту не прадбачыцца», — сказаў начальнік сталічнай ДАІ Сяргей Бабіч у эфіры АНТ.

Паводле падлікаў ДАІ, колькасць нумароў з кодам 8 скончыцца не раней, чым гадоў праз 15.

У Беларусі кожнаму рэгіёну прысвоены парадкавы аўтамабільны код: Брэсцкай вобласці — 1, Віцебскай — 2, Гомельскай — 3, Гродзенскай — 4, Мінскай — 5, Магілёўскай — 6, Мінску — 7.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула