БЕЛ Ł РУС

Максімальную суму шкоды, пры якой можна афармляць еўрапратакол, плануюць павялічыць

9.03.2025 / 21:24

Nashaniva.com

Дзяржаўтаінспекцыя прапануе павялічыць ліміт выплат па еўрапратаколе і адвязаць яго ад курсу еўра.

Цяпер аформіць ДТЗ без выкліку супрацоўнікаў ДАІ можна, калі шкода ацэньваецца ў суму да 800 еўра. Але ліміт плануюць павялічыць больш чым у два разы — да 150 базавых велічынь (каля 1800 еўра). Пакуль дакумент знаходзіцца на стадыі абмеркавання. 

Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» расказаў начальнік Галоўнага ўпраўлення ДАІ Віктар Ротчанкаў.

Ён дадаў, што да паловы дарожных аварый у Беларусі афармляюцца па еўрапратаколе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула